Гомельскія актывісты прапануюць уладам супольна адсьвяткаваць стагодзьдзе БНР
У Гомелі дэмакратычныя актывісты стварылі ініцыятыўную групу дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У яе ўвайшлі звыш двух дзесяткаў гісторыкаў, кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый, пісьменьнікаў, журналістаў.