Декабрь
2017

Новости за 05.12.2017

Радыё Свабода 

Дырэктар рускай Свабоды: Пасылаем здымачную групу ў Думу, паглядзім, што будзе

Абвяшчэньне міністэрства юстыцыі Расеі «замежнымі агентамі» Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL), Voice of America («Голас Амэрыкі») і тэлеканалу «Настоящее время» адчыняе шлях да самаўпраўнасьці – лічаць расейскія праваабаронцы і журналісты.

Радыё Свабода 

Гомельскія актывісты прапануюць уладам супольна адсьвяткаваць стагодзьдзе БНР

У Гомелі дэмакратычныя актывісты стварылі ініцыятыўную групу дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У яе ўвайшлі звыш двух дзесяткаў гісторыкаў, кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый, пісьменьнікаў, журналістаў.

Радыё рация 

Марцін Сайдзік: Канчатковай дамовы адносна абмену палоннымі не дасягнулі

Бакі канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны пакуль не вызначылі дату пераднавагодняга абмену палоннымі, паведаміў журналістам спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік.

Радыё Свабода 

Трохразовы алімпійскі чэмпіён пра нядопуск Расеі на Алімпіяду

«І хай не дапускаюць! Ня трэба есьці, што не патрэбна. Трэба ісьці тым шляхам, які не прыводзіць да такіх вынікаў, калі краіну так палошчуць». Так пракамэнтаваў Свабодзе рашэньне МАК у дачыненьні да расейскай алімпійскай зборнай трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславаньні Ўладзімер Парфяновіч.

Радыё Свабода 

Зборную Расеі адхілілі ад зімовай Алімпіяды-2018. Парфяновіч: Хай будзе ўрокам!

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2108 у Пхэнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў анты-допінгавай сыстэме».