Ноябрь
2017
3
7

Новости за 19.11.2017

Радыё Свабода 

Кіраўнік Эўракамісіі палічыў «катастрофай» сытуацыю ў Каталёніі

Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер у гутарцы з газэтай El Pais параіў каталёнскаму кіраўніцтву не недаацэньваць тую шырокую падтрымку, якую мае старшыня ўраду Гішпаніі Марыяна Рахой па ўсёй Эўропе, а сытуацыю ў аўтаноміі ён назваў «катастрофай», якая стварыла праблемы «ўнутры сем’яў, сярод сяброў».

Радыё Свабода 

Зымбабвійцы выйшлі на вуліцы падтрымаць адхіленьне Мугабэ ад улады

Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ, які кіраваў гэтай беднай афрыканскай краінай 37 гадоў, даў згоду сысьці ў адстаўку — пасьля таго, як пазбавіўся пасады лідэра кіруючай партыі Афрыканскі нацыянальны саюз Зымбабвэ-Патрыятычны фронт (ZANU-PF).

Радыё Свабода 

Зымбабвійскі дыктатар Мугабэ выступіў з тэлезваротам і не заявіў пра адстаўку

Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ, які кіраваў гэтай беднай афрыканскай краінай 37 гадоў, у нядзелю ўвечары выступіў з тэлезваротам да грамадзянаў краіны, прызнаўшы справядлівай крытыку на свой адрас, аднак не абвясьціў пра сваю адстаўку.

Радыё Свабода 

Уцекачы, клімат і Эўразьвяз: што можа перашкодзіць Мэркель стаць канцлерам Нямеччыны

Паўтара месяца таму прайшлі выбары ў бундэстаг, але блёку Мэркель да гэтага часу не ўдалося дамовіцца з партнэрамі па кааліцыі і прыступіць да фармаваньня ўраду.

Радыё Свабода 

Калінкіна, Фядута, Чавусаў: Мясцовыя выбары 2018 году — сюрпрызы і стэрыльнасьць

Ці зьявяцца ў мясцовых саветах свае Канапацкія і Анісім? На што можа паўплываць купка незалежных дэпутатаў у бясьсільным савеце? Ці пойдзе апазыцыя на мясцовыя выбары? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць публіцыстка Сьвятлана Калінкіна, публіцыст і паліттэхноляг Аляксандар Фядута і палітоляг Юры Чавусаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст

Радыё Свабода 

Сырыйская армія вярнула пад свой кантроль горад Абу-Камаль

У Сырыі дзяржаўныя мас-мэдыі паведамілі пра ўзяцьце гораду Абу-Камаль ўрадавымі войскамі. Гэта апошні буйны ўмацаваны раён на тэрыторыі Сырыі, які заставаўся пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Радыё рация 

Ашмяны – сталіца даўняга павету

Упершыню ў пісьмовых крыніцах горад згадваецца пад 1341 годам як замак вялікіх князёў ВКЛ, які ў 1384-85 гадах адбіў напад крыжакоў.