Декабрь
2017

Новости за 19.12.2017

Радыё Свабода 

Беларусь галасавала супраць рэзалюцыі ААН па правах чалавека ў Крыме

Генэральная Асамблея ААН 19 сьнежня прыняла рэзалюцыю па правах чалавека ў анэксаваным Крыме. За гэта прагаласавалі 70 краін, супраць — 26, устрымаліся — 76. Супраць рэзалюцыі галасавала Беларусь разам з Бурундзі, Балівіяй, Сырыяй, Зымбабвэ, Вэнэсуэлай і іншымі краінамі.

Радыё Свабода 

Што ж насамрэч мяняецца ў Беларусі

Артыкул вядомай палітоляг Валерыі Касьцюговай «Выклікі часу: нараджэньне палітыкі. Назапашваньне сацыяльных зьменаў» на сайце «Наше мнение» выклікаў ажыўленую дыскусію на Фэйсбуку.

Радыё рация 

У Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэлі 4-мільённага пасажыра

Ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск Усеваладу Бяляеву ўручылі сертыфікат на гадавое абслугоўванне ў ВІП-зале, ААТ "Авіякампанія "Белавія"- сертыфікат на білет у бізнес-класе па любым рэгулярным маршруце.

Радыё Свабода 

Алесь Разанаў: Так пісаць, як пісалі папярэднікі, клясыкі, — не атрымаецца

У сталічнай «Акадэмкнізе» прайшла прэзэнтацыя кнігі Алеся Разанава «Перавыбранае», якая выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа да 70-годзьдзя паэта, і аўтограф-сэсія аўтара.

Радыё Свабода 

Спадчына Сіліцкага: Лукашэнка паміж каралём Лірам і Чаўшэску

20 сьнежня ў Прэсавым клюбе ў Менску пройдзе публічная дыскусія «Аўтарытарызм сёньня», прымеркаваная да 45-годзьдзя з дня нараджэньня выбітнага беларускага палітоляга Віталя Сіліцкага. Дыскусія прысьвечаная яго інтэлектуальнай спадчыне, а таксама ідэям яго апошняй кнігі «Доўгая дарога ад тыраніі».

Радыё рация 

Партыя БНФ падала дакументы на рэгістрацыю 30 ініцыятыўных груп

Пададзеныя дакументы на рэгістрацыю трох ініцыятыўных групы па вылучэнні кандыдатаў у Мінгарсавет, сем ініцыятыўных груп — у абласныя саветы, 15 — у раённыя і гарадскія саветы, пяць — у саветы сельскага ўзроўню.