Июль
2019

Новости за 21.07.2019

Радыё Свабода 

«Лукашэнка ў стасунках з Расеяй дзейнічае паводле формулы «раніцай — грошы, вечарам — крэслы»

Вынікі перамоваў Лукашэнкі і Пуціна на Валааме і Санкт-Пецярбургу абмяркоўваюць у Праскім акцэнце выкладчык расейскай Вышэйшай школы эканомікі Дзьмітры Балкунец і аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

Радыё Свабода 

Зяленскі і Парашэнка галасуюць на выбарах у Раду ВІДЭА

Цяперашні прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі і 5-ы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прагаласавалі сёньня, 21 ліпеня, на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. У выбарах народных дэпутатаў прымае ўдзел амаль шэсьць тысяч кандыдатаў. Зь іх - 2746 ўключаныя ў выбарчыя сьпісы 22 партый, якія прэтэндуюць на 225 дэпутацкіх партфэляў у шматмандатнай выбарчай акрузе. Усе астатнія кандыдаты балятуюцца ў 199 мажарытарныя акругах. Яшчэ ў 26 акругах на Данбасе і ў Крыме выбары не праводзяцца, паколькі гэтыя тэрыторыі непадкантрольныя ўкраінскай уладзе. Читать дальше...

Charter97.org (be) 

Впечатляющая акция

22 500 участников митинга в Москве — это лишь минимальная цифра.

Радыё Свабода 

Верталёт супраць дэманстрантаў. Як прайшоў прайд-парад у Беластоку

Найбліжэйшы да беларускай мяжы „парад роўнасьці“ прайшоў 20 ліпеня ў Беластоку. Удзел у ім узялі каля 800 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, а таксама актывістаў, якія выступаюць за аднолькавыя правы для людзей незалежна ад іхных сэксуальных прыхільнасьцяў. Гей-парад быў неадназначна ўспрыняты жыхарамі Беластоку -- некалькі тысяч чалавек паўдзельнічалі ў акцыі супраціву. Нягледзячы на гэта, парад прайшоў заплянаваным маршрутам пад узмоцненай аховай паліцыі.

Радыё Свабода 

Амбасада Туркмэністану ў Маскве абвергла паведамленьні пра сьмерць прэзыдэнта Бэрдымухамэдава

Паведамленьні пра сьмерць прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдава не адпавядаюць рэчаіснасьці. Пра гэта заявілі агенцтву ТАСС у нядзелю ў туркмэнскім пасольстве ў Маскве.

Радыё Свабода 

Расейскі міністар: Расеі і Беларусі ня трэба сьпяшацца з адзінай валютай

РФ і Беларусі ня трэба сьпяшацца з рашэньнем пытаньня пра адзіную валюту і грашова-крэдытную палітыку, гэта завяршальны этап інтэграцыі, заявіў міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў нядзелю.