Октябрь
2020

Новости за 21.10.2020

Радыё Свабода 

Менскі гарадзкі суд адмяніў 7 сутак арышту, якія актывістка ўжо адбыла на Акрэсьціна

21 кастрычніка судзьдзя Менскага гарадзкога суду Дзіяна Кучук адмяніла пастанову суду Маскоўскага раёну Менску адносна актывісткі Галіны Лагацкай і адправіла яе справу на разгляд іншага судзьдзі.

Радыё Свабода 

COVID-19: 22 кастрычніка Чэхія закрываецца на карантын

Урад Чэхіі 21 кастрычніка на надзвычайным пасяджэньні пастанавіў з 6-й гадзіны раніцы 22 кастрычніка закрыць большасьць гандлёвых і сэрвісных устаноў і абмежаваць свабоднае перамяшчэньне людзей.

Радыё Свабода 

75-гадовы мэдык расказаў, чаму выходзіць супраць Лукашэнкі

Віталь Равінскі адпрацаваў у беларускай мэдыцыне 48 гадоў. Пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году ён, як і іншыя калегі-мэдыкі, ня змог маўчаць у адказ на разгоны мірных мітынгаў. Віталь Равінскі ўдзельнічаў у ланцугу салідарнасьці мэдыкаў, хадзіў і на іншыя акцыі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па прымяненні лякарстваў у лячэнні COVID-19

Што датычыцца лекавых сродкаў, то перагледжаны дозы, больш падрабязна выкладзены тыя пазіцыі, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца пры лячэнні пацыентаў.

Радыё Свабода 

Беларусь уступіла ў працяглы крызіс, сытуацыя як у канцы 80-х у СССР, — эканаміст Раманчук

Яраслаў Раманчук аналізуе маштабы і працягласьць эканамічнага крызісу, адказвае на пытаньне, якія катэгорыі насельніцтва найперш пацярпяць ад эканамічных праблемаў, і прадказвае, што на пачатку наступнага году ўлады могуць замяніць кіраўніка Нацбанку на «новага Пракаповіча» і пачаць друкаваць грошы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

СМІ павінны павышаць у грамадстве прэстыж сямейных каштоўнасцей - Арцёменка

У сувязі з гэтым у праграму "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на наступны перыяд закладзена значная колькасць мерапрыемстваў па развіцці інфармацыйнай прасторы ў гэтым напрамку. Размова ідзе аб павышэнні ў грамадстве прэстыжу сямейнага ладу жыцця, сем'яў з некалькімі дзецьмі.