Беларусь уступіла ў працяглы крызіс, сытуацыя як у канцы 80-х у СССР, — эканаміст Раманчук
Яраслаў Раманчук аналізуе маштабы і працягласьць эканамічнага крызісу, адказвае на пытаньне, якія катэгорыі насельніцтва найперш пацярпяць ад эканамічных праблемаў, і прадказвае, што на пачатку наступнага году ўлады могуць замяніць кіраўніка Нацбанку на «новага Пракаповіча» і пачаць друкаваць грошы.