Июнь
2021

Новости за 21.06.2021

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мясніковіч: санкцыі ствараюць умовы для ўздыму нацыянальных эканомік

"У нейкай ступені санкцыі ствараюць умовы для ўздыму нацыянальных эканомік. Мы працуем у рамках саюза і канстатуем, што ўзрастаюць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, з'яўляецца ўсё больш сумесных кампаній", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Радыё Свабода 

Санкцыі, на якія напрасіліся. Дыскусія экспэртаў пра рашэньне Эўразьвязу

Сёньня Эўразьвяз зацьвердзіў чацьвёрты пакет санкцыяў адносна Беларусі. Якім быў вынік папярэдніх санкцыяў ЭЗ? Што Лукашэнка мусіць зрабіць, каб пазьбегнуць сэктаральных санкцыяў? Ці пойдуць беларускія ўлады на паглыбленьне эскаляцыі?

БелТА (Навіны Беларусі) 

ЦТ па грамадазнаўстве прайшло без парушэнняў

Наступнае ЦТ - па матэматыцы - пройдзе 23 і 24 чэрвеня, біялогіі - 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі - 30 чэрвеня, фізіцы - 2 ліпеня, гісторыі Беларусі - 4 ліпеня, геаграфіі - 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 8 ліпеня.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Парк высокіх тэхналогій выпусціў электронны даведнік "ІТ-абітурыент-2021"

Паколькі ІТ-адукацыя ў Беларусі актыўна развіваецца, у новую версію даведніка ўключана на восем ІТ-факультэтаў больш, чым у мінулым годзе, а таксама пашырана колькасць ІТ-спецыяльнасцей.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Варанюк: у моладзі СД адны задачы - захаванне гістарычнай памяці і недапушчэнне гераізацыі нацызму

"Сад памяці" высаджаны па нашай неабсяжнай Саюзнай дзяржаве ад Брэста да Уладзівастока, у краінах СНД і нават далёкага замежжа", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Канцэрт "На безыменнай вышыні" пройдзе 22 чэрвеня ў Вялікім тэатры Беларусі

"У канцэрце прымуць удзел вядучыя салісты оперы і струнны квартэт артыстаў аркестра Вялікага тэатра Vivat-quartet. Партыю фартэпіяна выканае ўладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Шчарбакова", - адзначылі арганізатары.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне павінна быць неад'емнай часткай нашай нацыянальнай ідэі - Гара

У мерапрыемстве прымаюць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк і Людміла Жалнерчык, кіраўнікі падраздзяленняў ведамства і лепшыя маладыя следчыя ўсёй краіны.