Июнь
2021

Новости за 21.06.2021

Радыё Свабода 

Чаму Пашыньян ізноў перамог?

Чаму Нікол Пашыньян пасьля паразы ў вайне і шматтысячных пратэстаў трыюмфальна перамог на датэрміновых выбарах? Хто пераважна галасаваў за яго? Ці вывядзе апазыцыя людзей на пратэст? Як на вынікі армянскіх выбараў адрэагуюць Масква і Баку? Ці стане Пашыньян дыктатарам? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста наконт выбараў у Армэніі адказвае палітычны аглядальнік радыё «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пастаянны камітэт СД прэзентаваў у Брэсце кнігу "Подзвіг савецкага народа бессмяротны..."

У ілюстраваным выданні больш за 200 старонак. На адваротным баку вокладкі сімвалічна размешчаны вядомы плакат "Радзіма-маці кліча" і ўрывак з песні "Свяшчэнная вайна", створанай 23-24 чэрвеня 1941 года

Радыё Свабода 

Заснавальніка эўрапейскага адзінства могуць прызнаць сьвятым

Папа Рымскі Францішак падпісаў указ аб прызнаньні «гераічнай дабрачыннасьці» Рабэра Шумана (1886–1963), былога прэм’ера і міністра замежных спраў Францыі, які лічыцца адным з заснавальнікаў ідэі Эўразьвязу.

Радыё Свабода 

Алексін, Гуцэрыеў, Зайцаў, Цяцерын. Што за набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы трапілі пад санкцыі

Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Глядзім, што за набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцы трапілі ў сьпіс.

Радыё Свабода 

Кіраўнік Эўрапейскай рады назваў мэту новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі

21 чэрвеня кіраўнікі Міністэрстваў замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксембургу зацьвердзяць чацьвёрты пакет санкцый, у які ўключаныя 78 фізычных і 8 юрыдычных асобаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь не ўпершыню сутыкаецца з санкцыямі і кожны раз знаходзіць эфектыўнае рашэнне - сенатар

"У сучасным свеце санкцыі сталі спосабам маніпуляцыі, дыктату інтарэсаў пэўных колаў", - лічыць член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Радыё Свабода 

Міністры ЭЗ папярэдне зацьвердзілі сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі

Сэктаральныя санкцыі, папярэдне зацьверджаныя міністрамі замежных спраў ЭЗ на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня, маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у Расіі складаная - Пяскоў

Паводле слоў Дзмітрыя Пяскова, рэвакцынацыя з'яўляецца непазбежнай. "Не толькі вакцынацыя, але і рэвакцынацыя - для тых, хто хоча засцерагчы сябе ад небяспекі, засцерагчы родных, блізкіх", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Радыё Свабода 

Альбанія, Сэрбія, Чарнагорыя ды іншыя краіны далучыліся да авіябайкоту Беларусі

Краіны – кандыдаткі на ўступленьне ў Эўразьвяз, а таксама дзяржавы – сябры Эўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю далучыліся да рашэньня аб забароне на допуск у сваю паветраную прастору і аэрапорты самалётаў беларускіх авіякампаній.

БелТА (Навіны Беларусі) 

ДПК расказаў, як плаціць мясцовы збор за перасячэнне граніцы

На тэрыторыі Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей збор для транспартных сродкаў да 5 т, зарэгістраваных як у Беларусі, так і за яе межамі, устаноўлены ў памеры адной базавай велічыні (1 БВ - Br29).