Июль
2022

Новости за 21.07.2022

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: ніводны расійскі ваенны не прыязджае ў Беларусь без майго запрашэння або дазволу

Адно з пытанняў датычылася прысутнасці расійскіх ваеннаслужачых на тэрыторыі Беларусі - ці дазваляе яна праводзіць краіне суверэнную і незалежную палітыку.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка пракаменціраваў залежнасць краін Еўрасаюза ад расійскіх энергарэсурсаў

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на фоне санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць Расіі, стала відавочнай іх залежнасць ад расійскіх энергарэсурсаў: "Вы, сталая дэмакратыя, сталая краіна, не раздзеленая, а якая ў гэтых межах доўга існавала... А як вы залежыце, мы гэта ўбачылі".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: калі нехта стане прэтэндаваць на суверэнітэт Беларусі, я буду супраць гэтага змагацца

"Мы ва ўсёй красе цяпер бачым, напрыклад, якую палітыку праводзіць Польшча. Вы хацелі, каб я спакойна глядзеў, што Польшча бачыць у сваіх уладаннях, у сваім складзе, цытую іх, усю Беларусь?" - адказаў журналісту сустрэчным рытарычным пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: ядзерную зброю трэба поўнасцю ў свеце знішчыць

"Я наогул праціўнік ядзернай зброі. Катэгарычны праціўнік. Яе трэба поўнасцю ў свеце знішчыць. І свет будзе спакайней. Але цяпер ёсць, акрамя ядзернай зброі, біялагічная (вы бачыце, што робіцца), кіберзброя", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Рэакцыя жорсткая". Лукашэнка аб тым, як адносіцца да спроб умяшацца ў работу судоў

"Суддзяў і судоў незалежных не бывае. Суд заўсёды залежыць ад закона", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і ў сувязі з гэтым прыгадаў вядомы выраз аб вяршэнстве закона "Суровы закон, але гэта закон".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: калі трэба, Расія будзе абараняць Беларусь, як сваю тэрыторыю

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна заяўленых планаў паставіць у Беларусь ракетныя комплексы "Іскандэр" і абсталяваць самалёты, здольныя несці ядзерную зброю.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: тое, што адбываецца ва Украіне - гэта яшчэ з боку Расіі не вайна

"Я тонкасці і нюансы разумею і згодны, што гэта (расійская спецыяльная аперацыя ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ не вайна, хоць мы яе называем вайной. Чаму? Таму што, як нядаўна сказаў Пуцін, па-сапраўднаму Расія там яшчэ не ваюе. Расія яшчэ да сярэдзіны не дайшла па якасці вядзення вайны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт Беларусі: размовы аб прызнанні ці непрызнанні ЛНР і ДНР - гэта ўсё балбатня

Адказваючы на пытанне журналіста, чаму Беларусь, нягледзячы на вельмі цесныя адносіны з Расіяй, да гэтага часу афіцыйна не прызнала ДНР і ЛНР, а таксама далучэнне Крыма, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў гэтым не было неабходнасці.