Июль
2022

Новости за 21.07.2022

Радыё Свабода 

Кіраўнік брытанскай выведкі: Расеі хутка спратрэбіцца перадышка, і трэба гэтым скарыстацца

Кіраўнік брытанскага выведнага ведамства MI6 Рычард Мур кажа, што Расеі выдыхаецца ва Ўкраіне і ў найбліжэйшыя тыдні будзе вымушаная ўзяць апэрацыйную паўзу. Паводле яго, Украіне трэба гэтым скарыстацца.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка - французскім палітыкам: "Вы топчацеся на задніх лапках перад Прэзідэнтам ЗША"

"Дай бог, каб у Прэзідэнта Францыі былі такія адносіны з усімі дзяржавамі, як у мяне з Расіяй, на гэтых прынцыпах, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Ніколі мне Прэзідэнт Пуцін або расійскія ўлады не наступілі на хвост і не сказалі: рабі так. У нас сапраўды надзейныя чалавечыя, братэрскія, добрыя адносіны".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка пра санкцыйную палітыку ЕС: "Вы паспрабавалі выцерці ногі аб маю краіну і народ, я гэтага не дазволіў"

"Вы плюнулі на нас, паспрабавалі ногі выцерці і аб мяне, і аб маю краіну, аб народ. Я вам гэтага не дазволіў і не дазволю, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - З санкцыямі мы справімся. Страцілі мы паўмільярда долараў тавараабароту з вамі (з Францыяй. - Заўвага БЕЛТА), знойдзем у іншым месцы".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка расказаў, чаму падтрымлівае Расію

"Вы, натаўцы, амерыканцы, хацелі гэтай вайны. І калі б Пуцін не пачаў гэту аперацыю, вы яе пачалі б, але ўжо арганізаваўшыся. Ён проста вас крыху апярэдзіў. Такая пазіцыя Расіі і Беларусі", - заявіў Прэзідэнт.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Гэта блізкая мне, родная краіна". Лукашэнка пра Расію і частыя сустрэчы з Пуціным

"Выязджаў, выязджаю і буду выязджаць. У бліжэйшы час. Вось заўтра мы з Уладзімірам Уладзіміравічам перагаворым. Ён папрасіў, каб заўтра мы па тэлефоне перагаварылі. Потым я паеду, буду сустракацца з ім. Столькі, колькі нам трэба", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Радыё Свабода 

«Энэргаатам»: Войскі РФ разьмясьцілі тэхніку і выбухоўку ў машыннай залі Запароскай АЭС

Сама меней 14 адзінак цяжкай вайсковай тэхнікі з боекамплектам, зброю і выбухоўку разьмясьцілі расейскія вайскоўцы ў машыннай залі 1-га энэргаблёку Запароскай АЭС, паведаміла ўкраінскае дзяржаўнае прадпрыемства «Энэргаатам».

Радыё Свабода 

Прэзыдэнт Італіі распусьціў парлямэнт і абвясьціў пазачарговыя выбары

Прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэля падпісаў указ аб роспуску парлямэнту краіны і прызначэньні пазачарговых выбараў. Пра гэта ён абвясьціў 21 ліпеня пасьля таго, як прэмʼер Італіі Марыё Драгі другі раз падаў у адстаўку, паведамляе канцылярыя прэзыдэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка - Захаду: вы самыя сапраўдныя агрэсары!

"Вы мяне папракаеце ў тым, што я агрэсар. А вы хто? Вы ж туды зброю пастаўляеце. Вашых наёмнікаў там 20 тысяч перавярнулася, у тым ліку з Францыі. Вы самыя сапраўдныя агрэсары!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.