Июнь
2024

Новости за 13.06.2024

Радыё Свабода 

«Маркаў будзе больш крэатыўны»

Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым.

Радыё Свабода 

Суд над памерлым, завочныя і паўторныя суды: у траўні сама меней 145 чалавек асудзілі ў Беларусі па палітычных справах

У траўні па палітычна матываваных крымінальных справах былі асуджаныя сама меней 145 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Радыё Свабода 

Эўрапейскі суд прызнаў блякаваньне Радыё Свабода ў Азэрбайджане парушэньнем права на свабоду выказваньняў

Сайт азэрбайджанскай службы Радыё Свабода заблякавалі 12 чэрвеня 2017 году на падставе рашэньня суда. Улады заявілі, што на сайце быў разьмешчаны кантэнт, які «прапагандуе гвалт і рэлігійны экстрэмізм, а таксама заклікае, сярод іншага, да масавых беспарадкаў».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Актывізацыю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй абмеркавалі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу

Мікалай Барысевіч звярнуў увагу пасла на магчымасці цэнтра ў частцы абмену маркетынгавай інфармацыяй, забеспячэння дзелавых візітаў дыпмісіі ў беларускія рэгіёны і арганізацыі сектаральных мерапрыемстваў, сустрэч і бізнес-місій для дзелавых колаў Беларусі і Сербіі.

Радыё Свабода 

У Расеі справу амэрыканскага журналіста Гершковіча накіравалі ў суд. Сталі вядомыя дэталі абвінавачаньня

Эвану Гершковічу інкрымінуюць артыкул 276 Крымінальнага кодэксу Расеі — за шпіянаж яму пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Журналіст сваёй віны не прызнае.

Радыё Свабода 

Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву

У абарачэньне ў Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі.