Декабрь
2025

Новости за 01.12.2025

Радыё Свабода 

Ці дапаможа Эўразьвяз Літве ў супрацьстаяньні з Лукашэнкам — меркаваньне палітоляга Казакевіча

Эўразьвяз падтрымае Літву, калі крызіс у адносінах паміж Вільняй і Менскам будзе паглыбляцца — мяркуе доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Белавія" аднавіла чартары з Брэста ў егіпецкі Шарм-эш-Шэйх

"Сёння з Брэста адправіўся першы (пасля чатырохгадовага перапынку) рэйс у Шарм-эш-Шэйх. І адразу са 100-працэнтнай загрузкай. Усе 189 месцаў на Boeing 737-800 заняты пасажырамі, якія ляцяць з халоднага снежня ва ўтульнае лета", - расказалі ў "Белавія".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ва ўсіх сур'ёзная настроенасць на работу. Эйсмант расказала пра вынікі перагавораў Прэзідэнта Беларусі і Султана Амана

Наталля Эйсмант адзначыла добрую, пазітыўную і сяброўскую атмасферу сустрэчы двух лідараў, якая доўжылася амаль дзве з палавінай гадзіны. У цэнтры ўвагі, вядома, былі адносіны Беларусі і Амана, якія выбудоўваюцца на прагматычнай, узаемавыгаднай аснове і грунтуюцца перш за ўсё на эканоміцы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу харэаграфіі IFMC стаў тэатр-студыя Цэнтра культуры "Віцебск"

У фінале рэспубліканскага конкурсу было прадстаўлена 12 работ. Першая прэмія прысуджана Тэатру-студыі сучаснай харэаграфіі Цэнтра культуры "Віцебск" за мініяцюру "Жылі…Былі...".

БелТА (Навіны Беларусі) 

У беспілотніку з Літвы, што ўпаў у Гродне, знаходзілася экстрэмісцкая прадукцыя

У час агляду міліцыянерамі ўстаноўлена, што дрон абсталяваны фотавідэакамерай з магчымасцю збору разведвальных даных. Акрамя таго, з беспілотніка было ажыццёўлена скідванне друкаванай прадукцыі экстрэмісцкага зместу.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь прапанавала партнёрам у Алжыры рухацца разам, падобна да першых дзвюх літар алфавіта

"Што датычыцца эканамічных пытанняў, ёсць да чаго імкнуцца. У нас, на жаль, тавараабарот не дасягнуў яшчэ і $50 млн. Для такой вялікай краіны, як Алжыр, і для адкрытага рынку Беларусі гэта вельмі нізкая лічба. У асноўным яна складаецца з паставак беларускай прадукцыі ў Алжыр", - расказаў кіраўнік МАРГ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дасягненні эканомікі і турыстычны патэнцыял краіны. Што пакажуць на выстаўцы "Мая Беларусь"

У гэтым годзе экспазіцыя будзе падзелена на тры блокі. Першы з іх - інсталяцыі і фотазоны. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць інсталяцыю ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб'ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці краіны.

БелТА (Навіны Беларусі) 

КДК асаблівую ўвагу ўдзеліць кантролю за цэнамі на прадукцыю стабфондаў

Намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч вывучыў сітуацыю з закладкай стабфондаў у сталічным УП "Партызанскае". Гэта прадпрыемства з'яўляецца галоўным захавальнікам прадукцыі стабілізацыйных фондаў у Мінску. Тут закладзена 5,6 тыс. т агародніны і яблыкаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінпрацы: з 1 студзеня 2026 года ў Беларусі ўступаюць у сілу змяненні ў расследаванні няшчасных выпадкаў

У Мінпрацы адзначылі, што міністэрствам прынята пастанова ад 3 лістапада 2025 года нумар 128 "Аб наглядзе за правільным і своечасовым расследаваннем, афармленнем і ўлікам няшчасных выпадкаў", якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Зверыць гадзіннікі і абмеркаваць ход падрыхтоўкі. Турчын правёў пасяджэнне аргкамітэта УНС

"Ключавыя вехі гэтага мерапрыемства - пасланне кіраўніка дзяржавы, зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшую пяцігодку і шэраг іншых пытанняў. Сёння мы абмяркуем ход падрыхтоўкі да гэтага важнага мерапрыемства", - сказаў Аляксандр Турчын.