Декабрь
2025
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 10.12.2025

Радыё Свабода 

Беларускі добраахвотнік, які ваяваў на баку Ўкраіны, перанёс цяжкія хваробы, а яго абвінавацілі ва ўцёках з вайны

Беларус Зьміцер Палойка, які добраахвотнікам ваяваў на баку Ўкраіны спачатку ў 2014–2016 гадах, а ў студзені 2022 году падпісаў кантракт з украінскім войскам, у часе цяперашняй вайны перанёс цяжкія захворваньні, і цяпер яму патрэбная апэрацыя.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Савіцкі ў "лічбе": як праект "Спадчына" сабраў жыццё мастака ў адным дадатку

Міхаіла Савіцкага ведаюць многія - як у нашай краіне, так і за мяжой. Герой Беларусі, адзіны прадстаўнік сферы культуры з такім званнем, ганаровы грамадзянін горада Мінска... Яго творчасць вызначаецца маштабам, глыбінёй і сур'ёзнасцю тэм.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінпрацы нагадвае, якія змяненні ў парадку выдачы і афармлення бальнічных прыняты ў 2025 годзе  

Адным са змяненняў стала тое, што бальнічны для маці дзяцей да 3 гадоў цяпер выдаецца не толькі ў выпадку хваробы маці, але і пры яе шпіталізацыі разам з іншым дзіцем.

БелТА (Навіны Беларусі) 

ДПК: з пачатку дзеяння бязвізу Беларусь наведала больш за 1243 тыс. жыхароў Еўропы

Так, з пачатку дзеяння бязвізавага парадку ўезду Беларусь наведалі больш за 1243 тыс. жыхароў Еўропы. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх Літвы - 658 575, Латвіі - 399 842, Польшчы - 130 089.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як ідзе будаўніцтва інфекцыйнай бальніцы на Даўгінаўскім тракце сталіцы, расказалі ў "Мінскбудзе"

Там праінфармавалі, што будтрэст нумар 35 (генпадрадчык - філіял БУ-201) прадаўжае актыўна працаваць над узвядзеннем інфекцыйнай бальніцы на Даўгінаўскім тракце. Цяпер асноўная ўвага ўдзяляецца галоўнаму корпусу і палатным памяшканням.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Узбекістан пацвердзілі курс на далейшае супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах  

У ходзе размовы бакі віталі высокую інтэнсіўнасць двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Брэсцкай вобласці з кампаніяй з КНР могуць наладзіць выпуск пад'ёмна-транспартнага абсталявання

Брэсцкая вобласць і правінцыя Аньхой з верасня 2017 года падтрымліваюць пабрацімскія адносіны. Першыя крокі былі зроблены ў сферы адукацыі. Так, у 2018 годзе ў Аньхойскім універсітэце адкрылі Цэнтр вывучэння Беларусі. Партнёрам выступіў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.

Радыё Свабода 

«Прызнаюць, што я сямейнік Лёшы». Працяг гісторыі легалізацыі аднаполай беларуска-расейскай пары ў Баўгарыі

Працяг гісторыі беларуска-расейскай ЛГБТ-пары, якая мела праблемы зь легалізацыяй у Баўгарыі. Раней аднаму зь іх далі статус уцекача, а другому адмовілі. Цяпер баўгарскі суд скасаваў папярэдняе рашэньне аб адмове беларусу.