Декабрь
2025
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 11.12.2025

Радыё Свабода 

Літоўскія перавозьнікі выйшлі на пратэст

У Беларусі затрыманыя некалькі тысяч літоўскі грузавікоў. Беларускія ўлады адмаўляюцца іх выпускаць і патрабуюць афіцыйных перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Літоўскія перавозьнікі выйшлі на пратэст у Вільні і просяць свае ўлады дапамагчы вырашыць праблему і вярнуць грузавікі дадому.

Радыё Свабода 

Міністар абароны Хрэнін: Эўразьвяз ізноў бярэ курс на татальную мілітарызацыю

Пра гэта міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі, прымеркаванай да 77-годзьдзя з дня прыняцьця Канвэнцыі ААН аб папярэджаньні генацыду, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэм'ер Балгарыі аб'явіў аб адстаўцы ўрада 

11 снежня ў парламенце павінна было прайсці галасаванне па вотуме недавер'я ўраду. Кабмін вырашыў скласці свае паўнамоцтвы, не чакаючы галасавання. Паводле слоў Жалязкава, урад правёў грунтоўныя абмеркаванні падзей апошняга часу, перш чым прыняць такое рашэнне.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Захоўваць правы работнікаў і не перашкаджаць развіццю краін. ФПБ аб недапушчальнасці прымянення эканамічных санкцый

"На наша запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі адгукнуліся і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, прафсаюзы, вучоныя і эксперты па пытаннях працоўных адносін, міжнароднага права з 27 дзяржаў", - адзначыў Юрый Сянько.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Два беларусы ўвайшлі ў топ-6 індывідуальнай гонкі на спаборніцтвах ва Уваце

Удзел у гонцы на 15 кіламетраў сярод хлопцаў да 20 гадоў прынялі 64 спартсмены. Чацвёрты вынік на фінішы паказаў наш Аляксандр Шыкун, а яго суайчыннік Павел Мацуль замкнуў шасцёрку мацнейшых.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Трубіла: Год добраўпарадкавання надаў імпульс грамадзянскім ініцыятывам па навядзенні парадку  

Цэнтральнай стала тэма "Пяцігодка якасці - вынікі Года добраўпарадкавання". Генадзь Трубіла заўважыў, што беларусы ўспрымаюць чысціню і парадак у сваіх населеных пунктах як само сабой зразумелае.