Декабрь
2025
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 11.12.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Каранік: генацыд для беларускага народа - гэта незагойная рана і напамін пра мільёны загінулых

Уладзімір Каранік адзначыў, што дэмаграфічныя наступствы генацыду мы адчуваем да гэтага часу. "Бо мільёны загінулых, уключаючы сотні тысяч непаўналетніх, у гады вайны, - гэта дзясяткі мільёнаў ненароджаных дзяцей пасля яе. І мы не маем права гэта забыць", - падкрэсліў ён.

Радыё Свабода 

Сілы Ўкраіны атакавалі нафтавую плятформу Расеі ў Касьпійскім моры і, імаверна, хімзаводы ў двух рэгіёнах

Вайскоўцы Цэнтру спэцапэрацый «Альфа» Службы бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ўдар дронамі па нафтаздабыўной плятформе, якая належыць расейскай кампаніі «Лукойл».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнікі абедзвюх палат парламента выказаліся аб рызыках паўтарэння генацыду і пагрозах сучаснага свету

"Мы атрымалі каштоўныя ўрокі з гісторыі і ўсведамляем, што мір - гэта найвялікшая каштоўнасць, якая патрабуе нашай пастаяннай увагі і рашучых дзеянняў па яе абароне", - сказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Не менш за сем крымінальных спраў у дачыненні да нацысцкіх катаў плануецца накіраваць у суд у 2026 годзе

"У наступным годзе плануем не менш за сем, можа, дзесяць крымінальных спраў у дачыненні да канкрэтных катаў, якія не панеслі пакарання, у тым ліку якія потым жылі пасля вайны, памерлі на тэрыторыі ФРГ, іншых краін", - сказаў Андрэй Швед, дадаўшы, што гэты працэс будзе весціся пастаянна.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мокры снег, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 12 снежня

У пятніцу будзе воблачна, днём з праясненнямі. Вечарам па паўночным усходзе на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, днём па паўночна-ўсходняй палове з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка зноў прыняў пасла Венесуэлы пасля ўзгаднення "некаторых пытанняў" з Мадурам

"Зусім нядаўна мы з вамі абмяркоўвалі шэраг праблем у нашых узаемаадносінах, аб сітуацыі вакол Венесуэлы. Тады дамовіліся аб тым, што вы павінны ўзгадніць некаторыя пытанні з кіраўніцтвам Венесуэлы - Нікаласам Мадурам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Больш за 2,5 млн нелегальных мігрантаў пакінулі ЗША з пачатку года

З моманту ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня гэтага года 1,9 млн нелегальных мігрантаў добраахвотна пакінулі краіну, яшчэ больш за 605 тыс. былі дэпартаваны.