«Грунтоўны дасьледчык, сур’ёзны аналітык». Хто такая экспэртка Тацяна Кузіна, якую невядома ў чым абвінавачваюць
Экспэртку Тацяну Кузіну затрымалі 29 чэрвеня ў менскім аэрапорце і зьмясьцілі ў СІЗА № 1. Яна выкладала ў ЭГУ, распрацавала Канцэпцыю рэформы дзяржкіраваньня.