Июль
2021

Новости за 05.07.2021

Радыё Свабода 

Олівэр Стоўн зьняў васьмігадзінны дакумэнтальны фільм пра Назарбаева

Амэрыканскі рэжысэр Олівэр Стоўн зьняў васьмігадзінны дакумэнтальны фільм пра першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева пад назвай «Qazaq. Гісторыя Залатога чалавека». Пра гэта Стоўн абвясьціў на сваіх старонках у сацсетках, апублікаваўшы дзьвюххвілінны трэйлер карціны.

Радыё Свабода 

«Нішто ня можа быць па-за палітыкай». Што кажа фэльчарка-чэмпіёнка пра сваё звальненье. Відэа

Фэльчарцы хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі ў муай-тай Анастасіі Калашнікавай не працягнулі кантракт. Пра сьпісы на звальненьне, падыход «ну вы же сами всё понимаете» і недахоп кадраў у мэдыцыне Анастасія Калашнікава расказала Свабодзе.

Радыё Свабода 

«Няма ніякага страху і панікі, уцякаць не зьбіраюся». Анжаліка Агурбаш — пра крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Заслужаная артыстка Беларусі, беларуская і расейская сьпявачка і грамадзкая дзяячка Анжаліка Агурбаш у эфіры Свабоды Premium пракамэнтавала выстаўленыя ёй у Беларусі абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Радыё Свабода 

«Грунтоўны дасьледчык, сур’ёзны аналітык». Хто такая экспэртка Тацяна Кузіна, якую невядома ў чым абвінавачваюць

Экспэртку Тацяну Кузіну затрымалі 29 чэрвеня ў менскім аэрапорце і зьмясьцілі ў СІЗА № 1. Яна выкладала ў ЭГУ, распрацавала Канцэпцыю рэформы дзяржкіраваньня.

Радыё Свабода 

Зводнага брата былога палітвязьня Арцёма Дубскага вінавацяць у тэрарызьме

У магілёўскім сьледчым ізалятары ўжо тры месяцы трымаюць жыхара Асіповічаў Ільлю Дубскага. Сваякам вядома, што яго абвінавачваюць па двух артыкулах: першай частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці») і 359-м артыкуле («акт тэрарызму ў дачыненьні да дзяржаўнага дзеяча»).

Радыё Свабода 

«Наша Ніва»: «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» — правакацыйны канал, кантраляваны спэцслужбамі

Тэлеграм-канал «АГСБ» (Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі), які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім, быў створаны расейцам Дзянісам Хромавым, які жыве ў Нямеччыне.