Ціханоўская правядзе шэраг сустрэч у Варшаве

8–10 студзеня Святлана Ціханоўская наведае Варшаву, дзе паўдзельнічае ў прыёме ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, а таксама сустрэнецца з кіраўнікамі абедзвюх палат польскага парламента, міністрамі замежных спраў, адукацыі і па справах Еўрапейскага саюза, парламентарыямі — членамі камісій па міжнародным справам, мэрам Варшавы і акрэдытаванымі ў польскай сталіцы кіраўнікамі дыпмісій.

Фота: prezydent.pl

Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка. Паводле яго інфармацыі, прапрацоўваецца таксама сустрэча Ціханоўскай з новым прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

Читайте на сайте