Январь
2024

Новости за 03.01.2024

Радыё Свабода 

Міністэрства культуры спагнадала з ААТ «Лідзкае піва» амаль 8 мільёнаў за ўплыў на ахоўныя зоны

Міністэрства культуры праз эканамічны суд Гарадзенскай вобласьці спагнала з ААТ «Лідзкае піва» 7 866 150 рубля і 94 капейкі. Гэта адлічэньні за прадпрымальніцкую дзейнасьць, якая нібыта ўплывае на ахоўныя зоны з 2019 па 2022 год.

Радыё рация 

Заблакаваны сайт «Першы Пінскі»

Як стала вядома БАЖ, адпаведны загад на блакіроўку інтэрнэт-рэсурсу даў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.

Радыё рация 

“Беларусбанк” будзе выдаваць крэдыты на набыццё айчынных тавараў

Крэдыт будзе выдавацца ў падтрымку ініцыятывы ўрада “па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў” на тры гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін крэдытавання стаўку 4% гадавых для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў.

Радыё Свабода 

Ці адключаць YouTube у Беларусі і Расеі? Тлумачэньне ІТ-экспэрта

Ці можна лічыць адключэньне YouTube у Беларусі ў навагоднюю ноч рэпэтыцыяй поўнага адключэньня гэтага відэагостынгу? Чаму YouTube дагэтуль не забаранілі ў Расеі? Ці магчыма стварыць паўнавартасную альтэрнатыву YouTube у Беларусі і Расеі?

Радыё рация 

Першы нумар “Нашага слова. PdF”

Піша “Наша слова” пра навагоднія мерапрыемствы ў Доме Валянціна Таўлая ў Лідзе, пра касцёл у Старым Мядзеле, пра юбілей Анатоля Вялюгіна і шмат іншых цікавых матэрыялаў.

Радыё рация 

Ціханоўская правядзе шэраг сустрэч у Варшаве

8–10 студзеня Святлана Ціханоўская наведае Варшаву, дзе паўдзельнічае ў прыёме ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы.