Мастак Кузьміч зноў вяртаўся ў Беларусь. Для эвакуацыі давялося задзейнічаць BySol
Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч другі раз вярнуўся ў Беларусь пасьля выезду з краіны. Зь Беларусі яго вывозіла служба эвакуацыі фонду BySol. Пасьля гэтага кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак папярэдзіў, што больш яго вывозіць ня будуць.