Февраль
2024

Новости за 21.02.2024

Радыё Свабода 

Баевікі на выбарчым участку. Тлумачым, чаму сілавікі рыхтуюцца да выбараў як да ІІІ сусьветнай вайны. ВІДЭА

У Беларусі праходзяць выбары. Улады сьцьвярджаюць, што грамадзяне выбіраюць дэпутатаў у так званую Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Ані ў так званых дэпутатаў, ані ў мясцовых саветаў у Беларусі, няма сур’ёзных паўнамоцтваў, каб рэальна ўплываць на сытуацыю ў краіне.

Радыё Свабода 

Навошта забараняюць «прапаганду бязьдзетнасьці»

У перакладзе з чынавенскай мовы на беларускую гэта значыць вось што: нельга нікому расказваць, што дзеці — гэта вялікая адказнасьць, і што да іх нараджэньня трэба ставіцца сур’ёзна, што гэта павінна быць узважаным рашэньнем.

Радыё Свабода 

«Поўнае глупства». Каардынатар польскіх спэцслужбаў пра заяву Лукашэнкі аб «падрыхтоўцы правакацыі» ў Варшаве

Каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семаняк назваў «поўным глупствам» заяву Лукашэнкі пра «буйнамаштабную правакацыю супраць грамадзянскага насельніцтва Польшчы», якую нібыта рыхтуюць польская і амэрыканская выведкі.

Радыё Свабода 

У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда

Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Бразілія пашыраць бізнес-супрацоўніцтва 

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся з бразільскай дэлегацыяй, якая ўключае прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, Міністэрства горнаруднай прамысловасці і энергетыкі і Бразільскага агенцтва па развіцці гандлю і інвестыцый APEX-BRASIL.

Радыё Свабода 

Мастак Кузьміч зноў вяртаўся ў Беларусь. Для эвакуацыі давялося задзейнічаць BySol

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч другі раз вярнуўся ў Беларусь пасьля выезду з краіны. Зь Беларусі яго вывозіла служба эвакуацыі фонду BySol. Пасьля гэтага кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак папярэдзіў, што больш яго вывозіць ня будуць.