Гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні" сабраў тысячы мінчан каля стэлы "Мінск - горад-герой"
На сцэну адзін за другім выходзяць вядомыя беларускія артысты - іх сустракаюць бурнымі апладысментамі. Знаёмыя і любімыя песні разліваюцца над плошчай, напаўняючы вечар атмасферай адзінства, гордасці за краіну і сапраўднага святочнага ўздыму.