Июль
2025

Новости за 03.07.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Акцыя "Спяём гімн разам" і маляўнічы феерверк сталі кульмінацыяй Дня Незалежнасці ў Мінску 

Вечарам на плошчы ля стэлы "Мінск - горад-герой" тысячы гараджан і гасцей сталіцы аб'ядналіся ў выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Да ўсенароднага флэш-мобу далучыліся ўдзельнікі гала-канцэрта "Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні", артысты, валанцёры, гледачы і моладзь.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні" сабраў тысячы мінчан каля стэлы "Мінск - горад-герой"

На сцэну адзін за другім выходзяць вядомыя беларускія артысты - іх сустракаюць бурнымі апладысментамі. Знаёмыя і любімыя песні разліваюцца над плошчай, напаўняючы вечар атмасферай адзінства, гордасці за краіну і сапраўднага святочнага ўздыму.

Радыё Свабода 

Трамп і Пуцін размаўлялі каля гадзіны

Прэзыдэнты Расеі і ЗША Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, якая доўжылася каля гадзіны. Гэта шостая іх размова пасьля таго, як Трамп зноў заняў пасаду ў студзені.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь на пляцоўцы АБСЕ заклікала Захад адмовіцца ад маніпулявання праваабарончай праблематыкай

"Мы яшчэ раз падкрэсліваем, што націск Захаду на Беларусь у гэтым кантэксце контрпрадукцыйны і толькі ўзмацняе існуючыя паміж намі супярэчнасці. Чарговы раз заклікаем калег адмовіцца ад маніпулявання праваабарончай праблематыкай і ўзважана падысці да аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі", - заявіла беларуская дэлегацыя.

Радыё Свабода 

Генконсульства Беларусі ў Пецярбургу пераехала ў будынак, дзе раней было генконсульства Чэхіі

Будынак на Цьвярской, 5 — гэта трохпавярховы асабняк пачатку ХХ стагодзьдзя. Раней яго займала генконсульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Гэта памяць жыве ў нашых сэрцах". Сталічная моладзь аб значнасці Дня Незалежнасці

"Гэта наша памяць, якая жыве ў нашых сэрцах. Мы павінны перадаваць яе з пакалення ў пакаленне і прывіваць любоў да краіны нашай моладзі", - адзначыла Настасся Шышкіна.