«Думаю, маму прымусілі мяне агаварыць». Беларускі добраахвотнік «Оскар» пра дэпрэсію, хінкалі, «Малады фронт» і сэнс жыцьця
Пехацінец палку Кастуся Каліноўскага 21-гадовы Аляксей «Оскар» Вайцяховіч у Беларусі прайшоў праз адміністрацыйны арышт і крымінальны перасьлед. Ад пачатку 2021 году ён жыў у Кіеве. Застаўся ў горадзе і тады, калі пачалася вайна.