Январь
2021

Новости за 21.01.2021

Радыё Свабода 

Паплечніку Бабарыкі далі тры гады «хіміі»

Кастрычніцкі суд Мінску пакараў трыма гадамі «хіміі» палітвязьня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Мужчыну абвінавачвалі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК) на акцыі пратэсту 9 жніўня. У Юрыя ёсьць жонка і 4-гадовы сын.

Радыё рация 

Праваабаронцы патрабуюць пачаць крымінальную справу па факце смерці Тарайкоўскага

Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру з нагоды апублікаванага аўдыёзапісу з голасам, падобным да цяперашняга намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.

Радыё Свабода 

Прадстаўнік Эўракамісіі дапусьціў увядзеньне новых санкцый адносна Беларусі

Санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у дачыненьні да Беларусі, пакуль не далі ніякага эфэкту, бо для таго, каб іх вынік стаў бачны, трэба больш часу. Такое меркаваньне выказаў у чацьвер на брыфінгу ў Брусэлі прэс-сакратар зьнешнепалітычнай службы Эўразьвязу Пэтэр Стана, інфармуе ТАСС. «ЭЗ увёў ужо тры блёкі санкцый супраць фізычных асоб і кампаній у Беларусі. Што тычыцца эфэктыўнасьці санкцый у дачыненьні да Беларусі — мы пастаянна адсочваем яе. Аднак патрабуецца значны час, каб санкцыі падзейнічалі. Читать дальше...

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол Расіі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве

На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Размова ішла аб далейшым узаемадзеянні Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Viber пасля скаргаў беларусаў заблакіраваў больш за 3 тыс. акаўнтаў з прыкметамі махлярства

Часцей за ўсё махляры тэлефануюць карыстальнікам з падробленых акаўнтаў розных банкаў і прадстаўляюцца іх супрацоўнікамі (вядомы выпадкі, калі зламыснікі называлі сябе прадстаўнікамі Беларусбанка).