Январь
2024

Новости за 06.01.2024

Радыё рация 

Тры Каралі ў Вільні

Тэатралізаванае шэсце Трох Каралёў ад Вострай брамы да Кафедральнай плошчы прайшло ў Вільні 6 студзеня.

Радыё Свабода 

У калядным віншаваньні Ціханоўская заклікала працаваць разам дзеля вяртаньня ў свабодную Беларусь

Раство — дзень, калі людзі знаходзяцца «у чаканьні нечага сьветлага і дзіўнага, у чаканьні цуду», адзначыла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 7 студзеня.

Радыё Свабода 

На лайнэры Alaska Airlines падчас палёту адарваліся дзьверы аварыйнага выхаду. Авіякампанія прыпыніла палёты дзясяткаў Boeing 737 MAX 9

Нацыянальная рада па бясьпецы на транспарце і Фэдэральнае кіраваньне грамадзянскай авіяцыі ЗША пачалі праверкі, паведамляе Голас Амэрыкі.

Радыё Свабода 

«Прынялі яшчэ больш рэпрэсіўны закон аб рэлігіі». Спэцкамісія ЗША крытыкуе папраўкі, якія пастрожваюць умовы для рэлігійных арганізацый

Сытуацыя са свабодай рэлігіі ў Беларусі рэгрэсуе, гаворыцца ў заяве Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF) у сувязі з тым, што 3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі, якія карэктуюць законы па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.