Январь
2024

Новости за 24.01.2024

Радыё Свабода 

«Міс Японіяй-2024» стала этнічная ўкраінка. Фота, відэа

Грамадзянка Японіі ўкраінскага паходжаньня Караліна Шыіно перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Японія-2024». Падзея выклікала бурную дыскусію ў сацсетках аб правілах спаборніцтва і аб тым, ці варта дапускаць да яго неэтнічных японак.

Радыё Свабода 

Чаму КДБ узялося за пакупнікоў «Эўраопту»

Амаль сотню чалавек затрымлівалі ў аўторак і сераду па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі да былых палітвязьняў, іх сем’яў, а таксама да тых, хто нібыта дапамагаў ім. Менавіта з салідарнасьцю з рэпрэсаванымі і зьвязаная новая хваля перасьледу. Ці здольныя сілавікі спыніць дапамогу тым, хто апынуўся ў патрэбе і як бясьпечна дапамагаць у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» Марына Касінерава з ініцыятывы Dissidentby і Аляксей Лявончык, з фонду ByHelp. Абодва аб’яднаньні дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсіяў.

Радыё Свабода 

Вызначыліся канчаткова: якія краіны афіцыйны Менск лічыць «недружалюбнымі»

Намесьнік начальніка факультэту Генэральнага штабу Вайсковай акадэміі пералічыў краіны, якія ў абноўленай ваеннай дактрыне Беларусі вызначаныя як «недружалюбныя» афіцыйнаму Менску.

Радыё Свабода 

У Польшчы назвалі колькасьць беларусаў, якім у 2023-м не далі дазвол на жыхарства праз «пагрозу нацыянальнай бясьпецы»

У 2023 годзе 27 грамадзян Беларусі атрымалі адмовы ў выдачы пасьведчаньня на права жыхарства ў Польшчы ў сувязі з пытаньнямі дзяржаўнай бясьпекі.