Январь
2025
26
27
28
29
30
31

Новости за 09.01.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дажджы і мокры снег прагназуюцца ў Беларусі на 10 студзеня

Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У начны і ранішні час месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і ўдзень месцамі па захадзе 15-18 м/с.

Радыё Свабода 

Навошта ўлады паказалі Віктара Бабарыку. Каму і якія сыгналы яны гэтым пасылаюць? Аналіз Карбалевіча

У зьяўленьні ў інфармацыйным полі Віктара Бабарыкі зашыфраваны шэраг мэсэджаў, схавана некалькі завуаляваных сэнсаў. Розныя пасланьні робяцца беларускаму грамадзтву, Захаду.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Анфімаў: выбарчая кампанія ў Беларусі арганізавана на вельмі добрым узроўні

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала работу на выбарах Прэзідэнта Беларусі 18 снежня. Гэта 13-я місія па назіранні за выбарамі і рэферэндумамі ў Беларусі і 130-я - на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пластыка і артыстызм. На "Арт-парадзе ў Віцебску" праходзяць конкурсныя прагляды танцораў і вакалістаў

У ліку першых паказалі сябе прыхільнікі народнага танца. На сцэне канкурсанты прадставілі калектыўныя і індывідуальныя нумары. Танцоры прадэманстравалі багатую разнастайнасць танцаў народаў свету.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Анфімаў: на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўжо акрэдытавана 306 наглядальнікаў ад СНД

"У шматлікім складзе сфарміравана місія па лініі СНД. 306 чалавек ужо акрэдытаваны. Рыса яшчэ не падведзена, - адзначыў Леанід Анфімаў. - Місія сфарміравана з прадстаўнікоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, МПА СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Выканкама СНД".

Радыё Свабода 

Праваабаронцы зафіксавалі ў сьнежні значны рост палітычна матываванага крымінальнага перасьледу

У сьнежні 2024 году працягваў інтэнсіўна працаваць судовы канвэер у вынясеньні прысудаў грамадзянам Беларусі, якія ў 2020 годзе выявілі сваю палітычную актыўнасьць.

Радыё Свабода 

Паведамленьне пра бізнэс выдалі за шпіёнскую інфармацыю. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых у Беларусі грамадзян краіны

На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прагноз пацвярджаецца. Рост захваральнасці на ВРІ чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага

"Пацвярджаецца прагноз на рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі на канец студзеня - люты. Гэта стандартная сітуацыя, да якой мы вяртаемся ў пасляэпідэмічны перыяд", - сказала Святлана Нячай.