Январь
2025

Новости за 21.01.2025

Радыё Свабода 

У Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты па праекце рэзалюцыі аб «фальшывых» выбарах у Беларусі

21 студзеня ў Эўрапейскім парлямэнце прайшлі дэбаты па праекце рэзалюцыі «Неабходнасьць дзеяньняў па барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі». Галасаваньне па праекце рэзалюцыі чакаецца 22 студзеня.

Радыё Свабода 

Як ідзе ціхая анэксія Беларусі Расеяй. Тлумачыць аўтар амэрыканскага дакладу

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу Джордж Бэрас госьць Свабоды.

Радыё Свабода 

ЦВК Беларусі заявіла пра рэкордную яўку на выбары ў першы дзень датэрміновага галасаваньня

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі заявіла, што ў першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта яўка склала 7,81%. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Згодна з апублікаванымі ЦВК зьвесткамі, найбольшая яўка ў Берасьцейскай вобласьці — 8,95%, у Менску — 8,54%, Менскай вобласьці — 8,52%, Віцебскай — 7,45%, Магілёўскай — 7,25%, Гомельскай — 7,01%, Горадзенскай — 6,08%.   Гэта рэкордная яўка ў параўнаньні з папярэднімі...