Январь
2025

Новости за 16.01.2025

Радыё Свабода 

Памёр амэрыканскі рэжысэр Дэвід Лінч

На 79-м годзе жыцьця памёр амэрыканскі кінарэжысэр, ляўрэат прэміі «Оскар» Дэвід Лінч. Пра сьмерць рэжысэра паведаміла ў фэйсбуку ягоная сям'я.

Радыё Свабода 

Прапаганда паказала былога журналіста Свабоды палітвязьня Ігара Карнея, якога двойчы асудзілі

Увечары 16 студзеня на дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі трэцюю частку прапагандысцкага фільма пад назвай «Свабода слова» пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».

Радыё Свабода 

У Грузіі за паўтара года сем беларускіх грамадзян скончылі жыцьцё самагубствам

Сем грамадзян Беларусі — пяць мужчын і дзьве жанчыны — забралі сабе жыцьцё з студзеня 2023 году да чэрвеня 2024 году ў Грузіі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак мясцовага МУС.

Радыё Свабода 

Горш за ўсіх у Эўропе. У «Індэксе чалавечай свабоды 2024» Беларусь апусьцілася на 7 пазыцый

У штогадовым сусьветным «Індэксе чалавечай свабоды» за 2024 год (Human Freedom Index-2024) Беларусь апынулася на 140-ым месцы, апусьціўшыся ў параўнаньні зь леташнім паказчыкам яшчэ на сем пазыцый (у 2023-м была на 133 месцы).