Июль
2025

Новости за 21.07.2025

Радыё Свабода 

Канфлікт Баку і Масквы выклікае ў Лукашэнкі цёплыя пачуцьці — меркаваньне палітычнага аналітыка Вадзіма Дубнова

Лукашэнка будзе дыстанцыявацца ад канфлікту паміж Азэрбайджанам і Расеяй, пры гэтым цешыцца ад таго, што Масква «атрымала па носе» — лічыць палітычны аналітык праграмы «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рутэ заклікаў краіны НАТА закупляць у ЗША больш зброі для Украіны  

Акрамя гэтага, Рутэ заявіў, што, купляючы ў Злучаных Штатаў больш зброі для Украіны, краіны НАТА змогуць пачаць выкананне адразу "трох задач, пастаўленых на саміце альянсу ў Гаазе 24 і 25 чэрвеня: нарошчваць ваенныя расходы, павялічваць ваенную вытворчасць і падтрымліваць Украіну".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларускія футбалісты не выйшлі ў фінал юнацкага турніру ў Кітаі  

Сёння ў паўфінальным паядынку падапечныя Вячаслава Грыгарава сустракаліся з равеснікамі з акадэміі Кітайскай футбольнай асацыяцыі і пацярпелі паражэнне з рэзультатам 1:4. У складзе беларускай каманды вызначыўся Ілья Маркулевіч.

Радыё Свабода 

Некалькі актывістак абвінавацілі кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака ў рассылцы непрыстойных фота

Кіраўніка Фонда салідарнасьці «Байсол» Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў тым, што ён высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікі — фатаграфіі свайго палавога органа, піша «Эўрарадыё».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Белстат: аб'ём падрадных работ за студзень-чэрвень склаў Br11,9 млрд  

Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб'ёме падрадных работ склала 33,7 працэнта, Мінскай вобласці - 18,7 працэнта, Брэсцкай - 11,3 працэнта, Гомельскай - 10,7 працэнта, Гродзенскай - 9,1 працэнта, Магілёўскай - 8,8 працэнта, Віцебскай - 7,7 працэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь абмяркоўвае з Экватарыяльнай Гвінеяй удзел у нацыянальных будаўнічых праграмах  

"Абмеркавалі перспектыўныя двухбаковыя інфраструктурныя праекты, а таксама ўдзел беларускіх кампаній у нацыянальных будаўнічых праграмах краіны", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Радыё Свабода 

У Італіі скасавалі канцэрт аркестру пад кіраўніцтвам ляяльнага Пуціну дырыгента Гергіева

Каралеўскі палац у італьянскім горадзе Казэрта скасаваў выступ аркестра пад кіраўніцтвам расейскага дырыгента Валерыя Гергіева, які павінен быў адбыцца 27 ліпеня ў рамках фэстывалю UnEstate da Re.