У NATO пацьвердзілі, што Расея рыхтавала замах на кіраўніка кампаніі Rheinmetall, якая вырабляе зброю для Ўкраіны
Расея плянавала забіць кіраўніка нямецкай кампаніі — вытворцы зброі Rheinmetall Арміна Папэргэра. Гэту інфармацыю, раней агучаную ў СМІ, пацьвердзіў намесьнік памочніка генсакратара NATO Джэймс Апатурай на паседжаньні камітэта Эўрапейскага парлямэнта па гібрыднай вайне, піша Politico.