Январь
2025

Новости за 28.01.2025

Радыё Свабода 

Беларуса прывезьлі на мяжу за парушэньні правілаў знаходжаньня ў Польшчы

Памежнікі Надвісьлянскага аддзелу памежнай службы Польшчы 27 студзеня затрымалі 13 чалавек за парушэньне правілаў знаходжаньня ў Польшчы. Сярод затрыманых быў адзін беларус.

Радыё Свабода 

Эўракамісія ўхваліла ўвядзеньне мытаў на астатнюю сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі

28 студзеня Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб увядзеньні мытаў на шэраг сельскагаспадарчых тавараў зь Беларусі і Расеі, а таксама на некаторыя азотныя ўгнаеньні.

Радыё Свабода 

«Зубы цмока», комплексы для барацьбы з дронамі і ўзброеныя памежнікі: як выглядае мяжа Беларусі з Украінай. ФОТА

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 28 студзеня даў магчымасьць расейскім і замежным журналістам наведаць памежжа ў кірунку Ўкраіны на распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі.

Радыё Свабода 

У Драгічынскім раёне пажар на балоце — гарыць заказьнік «Званец»

Увечары 28 студзеня Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі паведаміла, што гарыць балоцістая мясцовасьць на тэрыторыі рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніка «Званец» каля вёскі Ражное ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Радыё Свабода 

У NATO пацьвердзілі, што Расея рыхтавала замах на кіраўніка кампаніі Rheinmetall, якая вырабляе зброю для Ўкраіны

Расея плянавала забіць кіраўніка нямецкай кампаніі — вытворцы зброі Rheinmetall Арміна Папэргэра. Гэту інфармацыю, раней агучаную ў СМІ, пацьвердзіў намесьнік памочніка генсакратара NATO Джэймс Апатурай на паседжаньні камітэта Эўрапейскага парлямэнта па гібрыднай вайне, піша Politico.

Радыё Свабода 

«Беларусі ня ўдасца пазбавіцца ад уплыву Расеі, магчыма, ніколі»,— палітоляг Аляксандар Марозаў

Чым адрозьніваюцца электаральныя стратэгіі беларускай і расейскай уладаў? Чаму ЦВК налічыў Лукашэнку менавіта 86,82% галасоў? На чым грунтуюцца прагнозы, паводле якіх на працягу 10 гадоў Беларусь будзе анэксаваная Расеяй?