Міліцыянта, які зламаў нагу вяскоўцу, пакаралі 4 гадамі ўзмоцненага рэжыму
Прысуд выслухалі дзясяткі міліцыянтаў у форме, якія амаль цалкам запоўнілі залю. Міліцыянта Сяргея Куляшова асудзілі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Ён падчас затрыманьня зламаў нагу селяніну Анатолю Глыцюку.