Февраль
2024

Новости за 05.02.2024

Радыё Свабода 

У Расеі аштрафавалі жанчыну, якую першай абвінавацілі ў «экстрэмізьме» за фота зь вясёлкавымі сьцягамі

Ленінскі раённы суд Саратава прызначыў жыхарцы Саратаўскай вобласьці Іне Мосінай штраф у памеры 1500 рублёў (прыкладна 16 даляраў у эквіваленце) у справе аб «дэманстрацыі сымболікі экстрэмісцкай арганізацыі» (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ) за апублікаванае ў сацсетках фота з вясёлкавымі сьцягамі.

Радыё Свабода 

Грузінскія ўлады заявілі пра затрыманьне выбуховых прылад, якія спрабавалі ўвезьці ў Расею

Грузінская служба дзяржаўнай бясьпекі паведаміла ў панядзелак, што сем грамадзян Грузіі, трох грамадзян Украіны і двух грамадзян Армэніі затрымалі пры спробе правезьці праз тэрыторыю Грузіі ў Расею некалькі выбуховых прыстасаваньняў з мэтай арганізацыі маштабнага тэракту ў Варонежы.