Февраль
2024

Новости за 27.02.2024

Радыё Свабода 

Беларускага трэнэра бягухі Ціманоўскай дыскваліфікавалі на 5 гадоў за парушэньне яе правоў у Токіё

Незалежная арганізацыя па барацьбе з допінгам у лёгкай атлетыцы Athletics Integrity Unit на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай.