Февраль
2024

Новости за 13.02.2024

Радыё Свабода 

З 2024 году ў беларускія ВНУ на «бюджэт» пачнуць набіраць і расейцаў — з абавязковай адпрацоўкай

З гэтага году прадугледжаны прыём расейскіх абітурыентаў на бюджэтную форму навучаньня ў беларускія ВНУ наступным разьмеркаваньнем на беларускія прадпрыемствы, заявіў 13 лютага міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Радыё Свабода 

«Хрысьціянская візія»: сьвятары Гарадзеншчыны ўдзельнічаюць у перадвыбарчай агітацыі

Праваслаўнае і ў меншай ступені каталіцкае духавенства Горадзенскай вобласьці актыўна агітуе вернікаў прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».

Радыё Свабода 

«Ігар схуднелы, але бадзёры». Былы палітвязень расказаў, як сядзяць Лосік, Бабарыка, Пачобут і іншыя палітзьняволеныя

Наваполацкую калёнію № 1 зьняволеныя называюць адной з самых суровых. Паводле праваабаронцаў, тут знаходзяцца больш за сто палітвязьняў — Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Андрэй Пачобут і іншыя.

Радыё Свабода 

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Польшчы і Францыі заклікалі Эўразьвяз увесьці «мэтавыя санкцыі» супраць Беларусі

Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы ў Парыжы 12 лютага заклікалі Эўразьвяз увесьці «мэтавыя санкцыі» супраць Беларусі, паведамляе «Позірк».