Февраль
2024

Новости за 16.02.2024

Радыё Свабода 

«Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму», – аналітык Аляксандар Марозаў

У Расеі паведамілі пра сьмерць лідэра расейскай апазыцыі і палітвязьня Аляксея Навальнага ў калёніі. Навальнага называюць галоўным апанэнтам Пуціна. Пра сьмерць заявіла турэмнае начальства. Паплечнікі Навальнага гэтую інфармацыю пакуль не пацьвярджаюць. Якія наступствы можа мець сьмерць Навальнага для Расеі. Пра гэта "Свабода" размаўляе з палітычным аналітыкам, выкладчыкам Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандрам Марозавым.

Радыё Свабода 

Кіраўнік МЗС заявіў, што ўлады Беларусі ніколі не дзялілі людзей па моўным прынцыпе. А як насамрэч

«Разнастайнасьць моваў увасабляе культурную разнастайнасьць», — заявіў міністар замежных справаў Сяргей Алейнік сёньня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Радыё Свабода 

Святлана Ціханоўская сустрэлася зь Юліяй Навальнай і выказала ёй шчырыя спачуваньні. ФОТА

Беларуская дэмакратычная лідэока Сьвятлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне, сёньня асабіста сустрэлася з жонкай Аляксея Навальнага Юліяй і выказала ёй свае шчырыя спачуваньні за нагоды сьмерці ў зьняволеньні яе мужа.