Февраль
2024

Новости за 26.02.2024

Радыё Свабода 

Прэззыдэнт Францыі Макрон на адкрыцьці міжнароднай канфэрэнцыі па Ўкраіне: «Расея не павінная і ня можа перамагчы»

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон адкрыў увечары 26 лютага ў Парыжы міжнародную канфэрэнцыю ў падтрымку Ўкраіны з удзелам двух дзясяткаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Эўропы, а таксама ЗША, Канады і Вялікай Брытаніі.

Радыё Свабода 

Крыніцы заходніх СМІ пацьвердзілі просьбу Нямеччыны абмяняць Навальнага на агента ФСБ Красікава

Нямеччына прасіла Злучаныя Штаты ўключыць Аляксея Навальнага ў любую зьдзелку па абмене зьняволенымі, якая прадугледжвае вызваленьне з турмы грамадзяніна Расеі Вадзіма Красікава.

Радыё Свабода 

Справаздача «Праваабаронцаў за свабодныя выбары»: Выбары не адпавядалі міжнародным стандартам

Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хельсынскі камітэт вялі кампанію назіраньня за сёлетнімі парлямэнцкімі і мясцовымі выбарамі ў Беларусі.