Январь
2025
23
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 07.01.2025

Радыё Свабода 

За год колькасьць беларусаў, якія маюць ДНЖ у Літве, скарацілася на некалькі тысяч чалавек

На пачатак 2025 году ў Літве налічылі 57,5 тысячы грамадзян Беларусі зь дзейным дазволам на жыхарства ў краіне. За год іх колькасьць скарацілася на 4656 чалавек.

Радыё Свабода 

Портнікаў пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову канца вайны

Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. У эфіры “ПіКа Свабоды” ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.

Радыё Свабода 

Meta згортвае сваю праграму фактчэкінгу і аслабляе правілы мадэрацыі кантэнту ў Facebook і Instagram

Кампанія Meta 7 студзеня анансавала зьмены ў падыходзе да фактчэкінгу і мадэрацыі ў сваіх сацыяльных сетках: у прыватнасьці, згортваньне праграмы праверкі фактаў і аслабленьне абмежаваньняў на дыскусіі вакол такіх тэмаў, як іміграцыя і гендэрная ідэнтычнасьць.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Як шматдзетны бацька шматдзетнаму бацьку". Бацюшка храма ў Лагойску звярнуўся да Лукашэнкі

Протаіерэй Уладзімір яшчэ раз выказаў словы ўдзячнасці: "Як шматдзетны бацька, ад усіх шматдзетных бацькоў нізкі паклон. За тое, што вы для нас рабілі, робіце і спадзяёмся, што гэты курс будзе захоўвацца".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка ў храме на Раство Хрыстова прызнаўся ў любві

Протаіерэй Уладзімір, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца, куды на свята Раства Хрыстовага прыехаў кіраўнік дзяржавы, падзякаваў за добрыя словы: "Ад хвалявання сэрца гавораць вусны. Мы пачулі, як вы ад усяго сэрца выказвалі сваю заклапочанасць, занепакоенасць і ў той жа час любоў да нас усіх, да нашага беларускага народа".

Радыё Свабода 

Колькасьць загінулых пры землятрусе ў Тыбэце ўзрасла да 126 чалавек, шмат пацярпелых

У выніку магутнага землятрусу ў правінцыі Дынгры ў Тыбэце раніцай 7 студзеня, паводле апошніх зьвестак, загінулі сама меней 126 чалавек, яшчэ 188 пацярпелі, паведамляюць кітайскія ўлады.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: калі справядлівасці няма, мы прыйдзем да вайны, і Украіна прыклад таго

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што даброты ў краіне стварае народ, а таму народу неабходна аддаць належнае з заробленага прыбытку. "А не набіваць сабе кішэні. У гэтым прынцып справядлівасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра вядзенне бізнесу і пытанні цэнаўтварэння.