Январь
2025

Новости за 29.01.2025

Радыё Свабода 

Дзясяткі чалавек загінулі ў цісканіне на фэстывалі ў Індыі

Дзясяткі людзей загінулі ў цісканіне перад сьвітаньнем на індуісцкім фэстывалі Кумбха-мэла на поўначы Індыі 29 студзеня, калі дзясяткі мільёнаў індусаў сабраліся, каб акунуцца ў сьвятыя рачныя воды ў самы спрыяльны дзень шасьцітыднёвага фэстывалю, паведамляе Reuters.

Радыё Свабода 

Экспэрты ААН занепакоеныя гендэрным гвалтам і жорсткім абыходжаньнем з жанчынамі за кратамі ў Беларусі

«Глыбокая занепакоенасьць адсутнасьцю эфэктыўных расьсьледаваньняў па заявах аб гендэрным гвалце і жорсткім абыходжаньні з жанчынамі ў месцах папярэдняга зьняволеньня і папраўчых калёніях Беларусі» выяўляецца ў заяве незалежных экспэртаў, якія дзейнічаюць у рамках Рады па правах чалавека ААН.

Радыё Свабода 

Дзяржваенпрам працуе над стварэньнем у Беларусі сэрвіснага цэнтру па рамонце сродкаў СПА

Дзяржкамваенпрам Беларусі вядзе працу па стварэньні сэрвіснага цэнтру па рамонце сродкаў супрацьпаветранай абароны на базе «2566 заводу па рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня».

Радыё Свабода 

Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі

28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.