Январь
2025

Новости за 13.01.2025

Радыё Свабода 

У Беларусі забаранілі казкі Пушкіна, выдадзеныя гандлёвай маркай «Умка»

Кніга «Сказки» Аляксандра Пушкіна, выдадзеная пад гандлёвай маркай «Умка» ў сэрыі «Золотая классика», зьнікне з паліц беларускіх крамаў. Такое рашэньне прыняў Дзяржстандарт пасьля праверкі выданьня.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аўтамагазіны абслугоўваюць 13,8 тыс. населеных пунктаў Беларусі

Сёння больш за 500 аўтамагазінаў спажыўкааперацыі давозяць прадукты харчавання і тавары паўсядзённага попыту да самых аддаленых вёсак. Усяго ж яны абслугоўваюць больш за 445 тыс. жыхароў 13,8 тыс. населеных пунктаў рэспублікі.

Радыё Свабода 

Кампанія – перавозчык беларускіх угнаеньняў падала на Літву ў міжнародны арбітраж

Грамадзянін Літвы, уласьнік гэтай кампаніі, Ігар Удавіцкі фігураваў у расьсьледаваньні парлямэнцкай камісіі аб незаконным фінансаваньні выбараў і незаконным уплыве на палітычную сыстэму.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Правілы электрабяспекі ў ванным пакоі назваў Дзяржэнергагазнагляд

"Вельмі небяспечна карыстацца пральнай машынай, прымаючы ванну. Пры няспраўнасці электраабсталявання пральнай машыны на яе корпусе можа з'явіцца небяспечны патэнцыял. Дакрануўшыся адначасова да пральнай машыны і ванны або іншых праводных элементаў, можна атрымаць смяротную траўму. Як правіла, у ванным пакоі бывае цесна, і такі кантакт заўсёды магчымы", - адзначаюць спецыялісты.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністр эканомікі Арменіі заявіў, што Ерэван не збіраецца выходзіць з ЕАЭС

"Мы не хочам нічым замяняць ЕАЭС. Мы хочам быць незалежнымі, а незалежнасць азначае, што вы не залежыце ад адной краіны, а залежыце ад усіх і ўсе залежаць ад вас. Нам трэба стаць краінай, дзе калі з намі нешта здарыцца, нешта здарыцца і з эканомікамі іншых краін. І тады з намі нічога не здарыцца", - сказаў ён.