Январь
2025

Новости за 13.01.2025

Радыё Свабода 

Былога сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі прызначылі біскупам

12 студзеня папа Рымскі Францішак прызначыў новага сакратара дыкастэрыі ў справах культуры і адукацыі, а таксама надаў біскупскую годнасьць падсакратару дыкастэрыі ў справах Усходніх Цэркваў.

Радыё Свабода 

У ЦВК паведамілі, што адна з прычын адсутнасьці ўчасткаў за мяжой — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінск названы адным з самых папулярных напрамкаў палётаў з Санкт-Пецярбурга на навагоднія святы

Усяго аэрапорт з 29 снежня па 8 студзеня абслужыў 632 тыс. пасажыраў. Паслугамі авіякампаній на ўнутраных напрамках скарысталіся 534 тыс. чалавек, на міжнародных - 98 тыс. Самымі загружанымі днямі сталі 29 снежня і 5 студзеня.

Радыё Свабода 

Зяленскі заявіў аб гатоўнасьці перадаць у КНДР яе палонных у абмен на ўкраінцаў з палону ў Расеі

Улады Ўкраіны некалькі дзён таму паведамілі аб захопе ў палон параненых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося 9 студзеня ў часе баёў у Курскай вобласьці Расеі.

Радыё Свабода 

На выбарах у Харватыі перамог дзейны прэзыдэнт Міланавіч, які выступае з прарасейскіх пазыцый

У Харватыі па выніках другога туру прэзыдэнцкіх выбараў перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Зоран Міланавіч. Паводле дадзеных першых экзыт-полаў, ён набраў 74,7% галасоў.