Январь
2025

Новости за 16.01.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Калі вырабілі - прадавайце. Лукашэнка абазначыў канкурэтныя перспектывы мотавелазавода

За апошнія гады пры падтрымцы дзяржавы і асабіста Аляксандра Лукашэнкі было шмат зроблена не толькі для захавання вытворчасці на мотавелазаводзе, але і для яго развіцця, стварэння неабходных умоў для камфортнай работы супрацоўнікаў і выпуску як добра вядомых, запатрабаваных на рынку марак айчынных веласіпедаў і матацыклаў, так і новых мадэлей.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сацдаследаванне: Беларусь - краіна з высокім чалавечым патэнцыялам

"Лічу, што гэта параўнальнае даследаванне - першы крок у навуковым асэнсаванні масавай свядомасці беларусаў і сербаў. І далей у гэтым напрамку трэба развівацца, тут ёсць вялікія перспектывы", - адзначыла Ірына Лашук.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка назваў заявы польскіх улад балбатнёй і танцамі пад амерыканцаў

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што польскія ўлады не могуць разабрацца з унутрыпалітычнай сітуацыяй у сябе ў краіне і маючай адбыцца выбарчай кампаніяй, таму і спрабуюць пераключыць увагу сваіх выбаршчыкаў на Беларусь.

Радыё Свабода 

Лукашэнка прызнаў, што палітвязьню Пачобуту прапаноўвалі выехаць у Польшчу

Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Польшча нібыта адмовілася весьці размовы пра Анджэя Пачобута. Аднак вядома, што польскія кіраўнікі настойваюць на вызваленьні Анджэя Пачобута і называюць гэта адной з умоваў адкрыцьця памежных пераходаў паміж краінамі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дажджлівае і воблачнае надвор'е будзе ў Беларусі 17 студзеня

Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. Месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Месцамі будзе туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сацдаследаванне: беларусы ўпэўнены ў далейшым развіцці эканомікі ў бліжэйшыя 5 гадоў

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Як, на вашу думку, зменіцца эканамічная сітуацыя ў краіне праз 5 гадоў?". Застанецца такой жа або палепшыцца - так лічаць 73,1 працэнта апытаных. Крыху пагоршыцца - 2,4 працэнта, істотна пагоршыцца - 1,3 працэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: Польшча адмовілася нават весці размовы па Пачобуце

"Што датычыцца Пачобута, нават казаць няма чаго. Я вам шчыра гавару як чалавек, які інфармаваны: яны адмовіліся ад Пачобута. Палякі адмовіліся весці нават размовы па Пачобуце. Наколькі мяне інфармуюць, Пачобут не хоча туды ехаць. Вось і ўсё пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вальфовіч: "Іскандэр-М" і "Арэшнік" даюць магчымасць нанесці непрымальны ўрон любому агрэсару

"Такім чынам, наша краіна будзе мець у сваім распараджэнні ўдарны кулак (ракетны комплекс "Іскандэр-М", тактычная ядзерная зброя і "Арэшнік"), які дае магчымасць нанесці непрымальны ўрон любому патэнцыяльнаму агрэсару", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Радыё Свабода 

Былыя вязьні расказалі пра паборы ў беларускіх калёніях: хто, па колькі і на што

Утрыманьне зьняволенага ў Беларусі абыходзіцца ягоным сваякам нятанна. Грошы патрэбныя ня толькі на адваката, пасылкі і перадачы. Як расказваюць былыя вязьні, каб не было праблем з адміністрацыяй, пажадана раз на месяц пералічваць пэўную суму на рахунак калёніі.