Январь
2025

Новости за 22.01.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

МЗС: еўрапейская дыпламатыя чарговы раз распісалася ў сваім бяссіллі

Паводле слоў Анатоля Глаза, у распараджэнні МЗС аказалася заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую яна плануе зрабіць па выніках выбараў у Беларусі. Выбары ў Беларусі толькі пачаліся, а ў дакуменце ўжо ўсё асуджана і не прызнана. Не абышлося ў ёй без інсінуацый, ілжывых сцвярджэнняў і клішэ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Карпенка: традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай выбаршчыкаў

"Актыўнасць выбаршчыкаў даволі высокая. Я ўжо гаварыў аб гэтым, што традыцыйна прэзідэнцкая выбарчая кампанія вызначаецца высокай яўкай", - адзначыў Ігар Карпенка.

Радыё Свабода 

У Расеі затрымалі «турагентку» зь Менску, якую вінавацяць ў падмане дзясяткаў беларусаў

Паводле Сьледчага камітэту, 37-гадовая жыхарка Менску абяцала беларусам пуцёўкі ў гарачыя краіны, брала грошы, але не выконвала абавязацельствы. Калі пацярпелыя беларусы зьвярнуліся да праваахоўнікаў, жанчына зьехала зь Беларусі. Нядаўна яе затрымалі ў Расеі.

Радыё Свабода 

«Гісторыя на Свабодзе». Украінскі палітоляг камэнтуе заявы Дзьмітра Кулебы пра гістарычныя землі Ўкраіны ў складзе Беларусі

Якую інфармацыю пра Беларусь утрымліваюць украінскія падручнікі па гісторыі? Як Украіна глядзіць на беларускую гісторыю? І як беларусам успрымаць заявы экс-міністра замежных спраў Украіны Дзьмітра Кулебы пра тое, што Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце — гістарычныя ўкраінскія землі?

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Умова ўсяго адна". Панчанка расказала, калі Украіна зможа аднавіць адносіны з Беларуссю

Украінская журналістка адзначыла, што ва Украіне ёй пагражае пажыццёвае зняволенне за пост у Telegram. Размова ў публікацыі ішла аб тым, што Украіна павінна правесці мірныя перагаворы, каб захавацца як дзяржава. "Я не жартую, гэта запісана ў матэрыялах маёй крымінальнай справы", - падкрэсліла яна.

Радыё Свабода 

Гендакладчык ПАРЭ: так званыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі «стануць чарговай фікцыяй»

Генэральны дакладчык ПАРЭ па дэмакратычнай Беларусі Рышард Пэтру заявіў, што «так званыя прэзыдэнцкія выбары, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 году, стануць чарговай фікцыяй, якая зноў пазбавіць беларускі народ права на ўдзел у свабодных і справядлівых выбарах».