Июль
2021

Новости за 07.07.2021

Радыё Свабода 

Расея і Эстонія абвясьцілі пра высылку дыпляматаў

Расея ў сераду абвясьціла persona non grata консула Эстоніі ў Пецярбургу Марта Лятэ, абвінаваціўшы яго ў ажыцьцяўленьні «дзейнасьці па зборы выведных дадзеных, ня сумяшчальнай з дыпляматычным статусам»

Радыё Свабода 

У Калінінградзе затрымалі супрацоўніцу шпіталя: яна прадавала сэртыфікаты аб прышчэпцы ад COVID-19, а вакцыну вылівала ў каналізацыю

У Калінінградзе затрымалі старшую адміністратарку адной з паліклінік па падазрэньні ў вырабе і продажы сэртыфікатаў аб вакцынацыі ад COVID-19

БелТА (Навіны Беларусі) 

За апошнія два тыдні амаль 1,5 тыс. афганскіх ваенных перайшлі граніцу з Таджыкістанам

Такія даныя прывёў пастаянны і паўнамоцны прадстаўнік Таджыкістана пры АДКБ Хасан Султонаў сёння на пасяджэнні Пастаяннага савета АДКБ, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў

Радыё Свабода 

У Гомлі зноў судзяць падлетка з эпілепсіяй. Ён сьцьвярджае, што яго б’юць у СІЗА

7 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «гвалт над міліцыяй» у дачыненьні да 17-гадовага Мікіты Залатарова. У лютым ён быў асуджаны на пяць гадоў за «масавыя беспарадкі». У падлетка эпілепсія. Сёньня на судзе ён заявіў, што яго працягваюць біць у СІЗА.

Радыё Свабода 

21 год таму зьнік тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі

7 ліпеня 2000 году зьнік беларускі журналіст, супрацоўнік Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал) Дзьмітры Завадзкі. На момант зьнікненьня яму было 27 гадоў

Радыё Свабода 

Былога палітвязьня Паўла Вінаградава арыштавалі на 15 сутак

Суд Бярэзанскага раёну Менскай вобласьці на выязным пасяджэньні ў Бярэзінскім РАУС 7 ліпеня пастанавіў арыштаваць былога палітвязьня Паўла Вінаградава на 15 сутак, паведаміла БелаПАН яго жонка Сьвятлана Вінаградава.