Июль
2021

Новости за 16.07.2021

Радыё Свабода 

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў ЭЗ і ЗША ўзмацніць ціск на беларускія ўлады

Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, выступаючы 16 ліпеня на онлайн-дыскусіі арганізаванай Атлянтычнай радай, заклікаў Эўразьвяз і ЗША ўзмацніць ціск на «незаконны рэжым» у Беларусі.

Радыё Свабода 

«Усе гэтыя людзі сядзяць за нас». У Вільні прайшоў дзень салідарнасьці зь беларускімі жанчынамі

16 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла днём салідарнасьці зь беларускімі жанчынамі. З гэтай нагоды на Лукіскім пляцы ў цэнтры Вільні прайшла акцыя з чытаньнем лістоў палітзьняволеных жанчын, арганізатарам якой стаў офіс Сьвятланы Ціханоўскай.

Радыё Свабода 

«Веру ў лепшае». Ціханоўскі і Сакаў пішуць зь СІЗА

У будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме судзяць Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова.

Радыё Свабода 

Што рабіць грамадзянскай супольнасьці?

Ці існуе мяжа рэпрэсіяў? Што можа зрабіць грамадзянская супольнасьць? Ці застаецца актуальнай прапанова аб дыялёгу з уладай? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітычныя аналітыкі Ян Аўсеюшкін і Віталь Цыганкоў.

Радыё Свабода 

Падпольная Беларусь

Што можа зрабіць грамадзтва, грамадзянская супольнасьць у адказ на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі? Ці магчымая падпольная Беларусь? Ці магчымая Беларусь за мяжой і з-за мяжы? Ці магчымы дыялёг паміж катамі і іх ахвярамі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітоляг, старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Андрэй Лаўрухін і палітычны аналітык Павал Быкоўскі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларус на конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2021" выступіць пад нумарам 5

Данііл прызнаўся, што напярэдадні яму снілася, што ён выцягнуў нумар 10. Гэта яго цалкам задаволіла б, паколькі малады артыст аддае перавагу выступаць бліжэй к канцу. Адкрываць конкурсны дзень, на яго думку, цяжка, таму што першы артыст трапляе пад асабліва пільную і крытычную ўвагу гледачоў і журы.

Радыё Свабода 

COVID-19: для выезду зь Беларусі цяпер дастаткова часовага дазволу на жыхарства за мяжой

Пастанова Савету міністраў № 401 ад 14 ліпеня 2021 году ня толькі вызваляе ад карантыну вакцынаваных і скарачае яго з 10 да 7 дзён для астатніх, але і зьмяняе правілы выезду грамадзян Беларусі праз наземныя межы.