Июль
2021

Новости за 19.07.2021

Радыё Свабода 

ЗША афіцыйна абвінавацілі Кітай ва ўзломе паштовай сыстэмы Microsoft

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў панядзелак афіцыйна абвінаваціла ўлады Кітаю ва ўзломе сыстэмаў электроннай пошты карпарацыі Microsoft, якія выкарыстоўваюць многія найбуйнейшыя сусьветныя кампаніі, урады і вайсковыя падрадчыкі.

Радыё Свабода 

Дыскусія экспэртаў пра паўафіцыйны праект Канстытуцыі

Праект Канстытуцыі, абнародаваны палітыкам Васкрасенскім — гэта канчатковы варыянт уладаў ці пробны шар для праверкі грамадзкай рэакцыі? У чым перавагі і хібы гэтага праекту? Чым ён адрозьніваецца ад праекту, падрыхтаванага Грамадзкай канстытуцыйнай камісіяй?

Радыё Свабода 

Што можа спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

14-16 ліпеня ў Беларусі прайшлі затрыманьні, ператрусы ў офісах і кватэрах журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці.

Радыё Свабода 

Прэм'ер Галоўчанка спадзяецца, што падтрымка Расеі перакрые наступствы ад заходніх санкцый

21 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэньне павысіць стаўку рэфінансаваньня да 9,25%. Прагнозы экспэртаў для беларускай эканомікі несуцяшальныя, аднак прэм’ер-міністар спадзяецца, што выратуе Расея.

Радыё Свабода 

Расьсьледаваньне выявіла сусьветнае сачэньне за журналістамі і актывістамі

Праграма Pegasus ізраільскай кампаніі NSO Group выкарыстоўвалася для ўзлому смартфонаў, якія належаць журналістам, актывістам і кіраўнікам кампаній па ўсім сьвеце. Пра гэта пішуць Washington Post, Guardian і іншыя выданьні ў сумесным расьсьледаваньні.

Радыё Свабода 

Праваабаронцы склалі сьпіс 10 самых рэпрэсіўных судзьдзяў Менску

Судзьдзі амаль штодня выносяць палітычныя прысуды ўдзельнікам мірных акцый пратэсту ў крымінальных справах, а таксама працягваюць караць арыштамі і штрафамі ў адміністрацыйных справах.

Радыё Свабода 

«Самі будзеце іх есьці і лавіць». Як разьвіваўся мігранцкі крызіс на мяжы Літвы зь Беларусьсю

Па стане на 19 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі ўжо больш за 2000 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны Менск ня ўтойвае, што больш не спыняе міграцыі людзей з краін Азіі і Афрыкі ў Эўразьвяз.

Радыё Свабода 

Абвяшчэньне прысуду журналісту «Першага рэгіёну» перанесьлі, працэс аднавілі, аўтазак зьехаў парожнім

19 ліпеня суд Іванаўскага раёну зьбіраўся агучыць прысуд драгічынскаму журналісту інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» Сяргею Гардзіевічу. Аднак без тлумачэньня прычынаў абвяшчэньне перанесьлі з панядзелка на пятніцу.

Радыё Свабода 

Суды і выракі 19 ліпеня: да 5 гадоў калёніі за пратэсты 9-11 жніўня, 8 гадоў за ўдзел у чатах «радыкальнай скіраванасьці»

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода адсочвае падзеі.

Радыё Свабода 

Удзельнікі OPEC+ дасягнулі пагадненьня аб павелічэньні здабычы нафты. Што гэта значыць?

Асноўныя сусьветныя нафтаздабыўныя кампаніі дасягнулі пагадненьня аб павелічэньні здабычы, паклаўшы канец спрэчкам, падчас якіх сусьветныя цэны на нафту ў гэтым месяцы дасягнулі самага высокага ўзроўню за шэсьць апошніх гадоў.