Июль
2021

Новости за 13.07.2021

Радыё Свабода 

Дынько з Акрэсьціна: Прасторы для працы грамадзка-палітычных СМІ ў Беларусі не засталося

Тэлеграм-канал «Нашай Нівы» распаўсюдзіў паведамленьне ад Андрэя Дынька, які знаходзіцца за кратамі. Галоўнага рэдактара часопісаў «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!» затрымалі 8 ліпеня. Ён знаходзіцца на Акрэсьціна. «Упэўнены, што ня толькі я, але і мае калегі не вінаватыя ні ў чым, і гэта стане ўсім відавочна. На маю думку, мы проста закладнікі ў палітычным гандлі, — лічыць Андрэй Дынько. — Тыя, хто робяць «Нашу гісторыю», рабілі тое, што мусілі, выконвалі свае працоўныя абавязкі. Наш агульны прынцып быў і ёсьць... Читать дальше...

Радыё Свабода 

Па што Лукашэнка паехаў да Пуціна? Дыскусія экспэртаў

Навошта Лукашэнка чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў?

Радыё Свабода 

Крэмль: Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе застанецца ранейшай

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак дамовіліся аб крэдытнай падтрымцы Беларусі ў сувязі з падатковым манэўрам у РФ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Будапешце

Першую партыю сённяшняга матчу з венгеркай Цімеяй Бабаш (121) беларуска выйграла з сухім лікам 6:0. У другім сэце Сасновіч узяла яшчэ два геймы запар, пасля чаго саперніца вырашыла не прадаўжаць сустрэчу

БелТА (Навіны Беларусі) 

Алімпійская вёска адкрылася ў Токіа

Комплекс размясціўся на беразе Такійскага заліва, тут будзе пражываць 18 тыс. спартсменаў і прадстаўнікі нацыянальных каманд.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Пустая трата сродкаў і часу" - МЗС пра рэзалюцыю СПЧ ААН па Беларусі

Рашэнні Савета па правах чалавека ААН адносна краінавых сітуацый ужо вельмі даўно не адлюстроўваюць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў свеце. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС у сувязі з прыняццем Саветам па правах чалавека ААН рэзалюцыі па Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Больш за 5 гадзін доўжыліся перагаворы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу

Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу доўжыліся 5 гадзін 20 хвілін. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў Канстанцінаўскім палацы.